Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Працягнуты тэрмін санацыі закрытага акцыянернага таварыства «Магілёўская швейная фірма «Вяснянка»

3 мая 2018

Вызначэннем эканамічнага суда Магілёўскай вобласці ад 24 красавіка 2018 года працягнуты тэрмін санацыі ЗАТ «Магілёўская швейная фірма «Вяснянка».

У адкрытым выязным судовым пасяджэнні, праведзеным па месцы знаходжання прадпрыемства, судом заслухана справаздача кіраўніка па выніках санацыі. У судовае пасяджэнне кіраўніком прадстаўлены пратакол сходу крэдытораў даўжніка па выніках санацыі, у адпаведнасці з якім крэдыторамі даўжніка прынята рашэнне аб працягу працэдуры санацыі ў дачыненні да прадпрыемства тэрмінам на адзін год.

Для даведкі: у адпаведнасці з артыкулам 85 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2012 №415-З «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» агульны тэрмін конкурснага вядзення пры правядзенні санацыі складае дваццаць два месяцы і можа быць скарочаны ці працягнуты судом у адпаведнасці з названым Законам. Артыкулам 125 Закона прадугледжана ўвядзенне працэдуры санацыі на тэрмін, не больш за васямнаццаць месяцаў з дня вынясення рашэння аб яе правядзенні, пры гэтым па хадайніцтве сходу крэдытораў і (ці) кіраўніка тэрмін санацыі можа быць працягнуты судом, але не больш чым на дванаццаць месяцаў.

Па выніках пасяджэння судом задаволена хадайніцтва аб працягненні тэрміну санацыі ЗАТ «Магілёўская швейная фірма «Вяснянка». Тэрмін працэдуры санацыі працягнуты да 28 красавіка 2019 года.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык