Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва эканамічнага суда Мінскай вобласці

Старшыня

Максімовіч Эдуард Уладзіміравіч

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў горадзе Віцебску.

У 1993 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М. Кірава па сцецыяльнасці «Матэматыка і фізіка», у 1999 годзе — Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, у 2009 годзе – магістратуру Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па сцецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя», у 2018 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

З 1993 года працаваў у сферы адукацыі;

З кастрычніка 1998 года - галоўны спецыяліст, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы і гаспадарчага забеспячэння гаспадарчага суда Віцебскай вобласці;

З сакавіка 2001 года - суддзя гаспадарчага суда Віцебскай вобласці;

З лютага 2008 года - суддзя і намеснік старшыні гаспадарчага суда Мінскай вобласці;

У сакавіку 2012 прызначаны старшынёй гаспадарчага суда Мінскай вобласці;

Са студзеня 2014 года - старшыня эканамічнага суда Мінскай вобласці.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

 

Намеснік старшыні

Моластава Наталля Станіславаўна

Нарадзілася ў 1972 годзе ў Гомелі.

У 1995 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па сцецыяльнасці «правазнаўства», у 1997 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па сцецыяльнасці «міжнароднае права».

З 1989 года - справавод, загадчыца канцылярыі суда Навабеліцкага раёна г. Гомеля;

З 1993 года працавала на розных пасадах у апараце Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;

З 1998 года - вядучы юрысконсульт юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага падатковага камiтэта Рэспублiкi Беларусь;

са снежня 1998 года - суддзя гаспадарчага суда Мінскай вобласці, са студзеня 2014 гада - суддзя эканамічнага суда Мінскай вобласці;

у ліпені 2015 года прызначана намеснікам старшыні эканамічнага суда Мінскай вобласці.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

Намеснік старшыні

Калбасаў Раман Аляксандравіч

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў в. Семянча Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па сцецыяльнасці «міжнароднае права», у 2004 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

З 1999 года працаваў у інспекцыі Мінскай рэгіянальнай мытні;

З 2000 года - на розных пасадах у апараце Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2006 года - суддзя гаспадарчага суда горада Мінска, са студзеня 2014 года - суддзя эканамічнага суда горада Мінска;

У лістападзе 2016 года прызначаны суддзёй і намеснікам старшыні эканамічнага суда Мінскай вобласці.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык