Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кваліфікацыйныя калегія суддзяў Мінскага абласнога суда і эканамічнага суда Мінскай вобласці

Паўнамоцтвы

Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Мінскага абласнога суда, эканамічнага суда Мінскай вобласці (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых (гарадскіх) судоў Мінскай вобласці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Парадак выбрання

Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Мінскага абласнога і эканамічнага суда Мінскай вобласці з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.

Старшыні Мінскага абласнога суда, эканамічнага суда Мінскай вобласці і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Мінскага абласнога і эканамічнага суда Мінскай вобласці з ліку членаў гэтай калегіі.

Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Мінскага абласнога і эканамічнага суда Мінскай вобласці.

Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.

Кваліфікацыйная калегія інфармуе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.

Склад калегіі

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі

Ганчар Святлана Валер'еўна – суддзя Мінскага абласнога суда

Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі

Дабрадзей Анатоль Іванавіч – суддзя Мінскага абласнога суда

Члены кваліфікацыйнай калегіі

суддзі Мінскага абласнога суда:

Данілава Анжаліка Аляксандраўна

Дунаева Марына Чаславаўна

Епіхаў Сяргей Аляксандравіч

Карповіч Анатолій Іванавіч

Лапека Алег Ігаравіч

Караткевіч Валянціна Вадзімаўна

суддзі эканамічнага суда Мінскай вобласці:

Бянчук Тамара Аляксееўна

Панада Аляксандр Пятровіч

 

Шаўцоў Юрый Леанідавіч – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, намеснік дэкана па завочнага навучання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык