Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Дзейнічаючы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва, неабходна выконваць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь

28 красавіка 2021  742

У эканамічны суд Гродзенскай вобласці звярнулася акцыянернае таварыства «НП» (Расійская Федэрацыя) з заявай аб прызнанні рашэння падатковай інспекцыі па Гродзенскай вобласці несапраўдным.

Заяўнік сцвярджаў, што рашэнне падатковай інспекцыі, вынесенае на падставе акта праверкі прадстаўніцтва расійскага акцыянернага таварыства «Н» у Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца незаконным, паколькі, на думку заяўніка, падатковы орган не меў дастатковых падстаў для правядзення праверкі, не прадаставіў магчымасці прад’явіць усе неабходныя дакументы, а сам метад вызначэння памеру належных да платы ў бюджэт сум падаткаў і збораў з’яўляецца неправамерным.

На думку падатковага органа, заяўнікам не выкананы абавязак плацельшчыка: спыніўшы гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, акцыянернае таварыства не прадаставіла падатковую дэкларацыю з адпаведнай адзнакай. У справаздачных дакументах адсутнічалі звесткі, якія адлюстроўваюць улік гаспадарчых аперацый за кожны перыяд дзейнасці, разлікі вяліся ў расійскіх, а не беларускіх рублях, у сувязі з чым дадзеныя дакументы не маглі быць выкарыстаны для правільнага вылічэння памеру падаткаў.

У працэсе разгляду заявы суд устанавіў наступнае: АТ «Н» у сувязі з ажыццяўленнем дагаворных абавязацельстваў па выкананні будаўніча-мантажных работ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь было пастаўлена на ўлік у раённую падатковую інспекцыю ў якасці плацельшчыка ў 2016 годзе. У сувязі з тым, што АТ спыніла сваю дзейнасць, інспекцыя ініцыіравала выязную праверку ў 2019 годзе. Пры гэтым падатковым органам неаднаразова прымаліся спробы інфармаваць заяўніка аб парадку спынення дзейнасці будаўнічай пляцоўкі, аб правядзенні праверкі пры спыненні дзейнасці, а таксама аб неабходнасці прадастаўлення дакументаў для правядзення праверкі.

Аднак таварыства так і не скарыстала сваё права для прадастаўлення ўсёй справаздачнай дакументацыі для правільнага вылічэння належных да платы сум падаткаў і збораў.

Памер належных да платы сум падаткаў быў вызначаны падатковым органам на падставе звестак, атрыманых ад іншых юрыдычных асоб, і склаў, дарэчы, больш за 150 тысяч беларускіх рублёў. Таксама былі выяўлены парушэнні па разліках выдаткаў, заніжэнне выручкі ад рэалізацыі выкананых работ, што пацягнула заніжэнне падатковай базы і няпоўную плату падатку на прыбытак.

Суд згадзіўся з падатковай інспекцыяй, што па прадастаўленых заяўнікам дакументах, дзе адсутнічаў шэраг неабходных звестак, немагчыма вызначыць правільнасць вылічэння памераў падаткаў, належных да платы ў бюджэт. Заяўнік, дзейнічаючы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва, абавязаны выконваць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці. Перш за ўсё бухгалтарскі ўлік павінен ажыццяўляцца ў беларускіх рублях.

З улікам выкладзенага, суд прызнаў, што рашэнне падатковай інспекцыі, якое аспрэчваецца заяўнікам, з’яўляецца законным і абгрунтаваным, адпаведным дзеючаму заканадаўству, і адмовіў заяўніку ў задавальненні заявы.

Рашэнне эканамічнага суда Гродзенскай вобласці абскарджвалася ў апеляцыйную інстанцыю і было пакінута ў сіле.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі