Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці адмовіў аддзелу адукацыі райвыканкама ў спагнанні з суб’екта гаспадарання 184 тысяч рублёў штрафу

2 лютага 2021  399

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці разгледзеў матэрыялы справы па іску аддзела адукацыі раённага выканаўчага камітэта (ісцец) да ТАА «Ю» (адказчык) аб спагнанні 184 590 рублёў штрафу за невыкананне ўмоў заключанага дагавора куплі-продажу.

Ісцец і адказчык заключылі ў 2013 годзе дагавор куплі-продажу, згодна з якім ТАА «Ю» набывала комплекс пабудоў – нефункцыянуючы будынак вясковай школы са спадарожнымі збудаваннямі, перадатачнымі ўстройствамі і шматгадовымі насаджэннямі.

Па ўмовах дагавора пакупнік абавязаўся на працягу 4-х гадоў уцягнуць нерухомую маёмасць у гаспадарчы абарот, ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць, стварыць не менш за 3 рабочыя месцы, а таксама не прадаваць, іншым спосабам не адчужаць маёмасць да выканання ўмоў дагавора. Таксама, у выпадках парушэння ўмоў дагавора, пакупнік павінен быў заплаціць розніцу паміж ацэначным коштам аб’екта і цаной яго набыцця. Цана аб’екта склала 2 205 000 рублёў (да дэнамінацыі).

На думку істца, адказчык парушыў умовы дагавора, бо камісія, абследуючы стан маёмасці, перададзенай адказчыку, выявіла, што будынкі знаходзяцца ў нездавальняючым стане, абвальваецца тынкоўка, разбураецца цагляная кладка, тратуарная плітка зарасла травой, а агульны стан зямельнага ўчастка нездавальняючы. Таму адказчык павінен заплаціць штраф згодна з заключаным дагаворам.

Адказчык указваў на тое, што ён поўнасцю выканаў умову дагавора і ўцягнуў маёмасць у гаспадарчы абарот: частка памяшканняў выкарыстоўваецца як склад будматэрыялаў, частка памяшканняў здадзена ў арэнду іншым суб’ектам гаспадарання, створаны 4 рабочыя месцы, кантроль і ахова аб’екта ажыццяўляюцца ўласнымі сіламі адказчыка, таксама праведзены рамонт будынка ў частцы замены дахавай сістэмы, рамонту дымаходаў і цаглянай кладкі.

Даследаваўшы матэрыялы справы, суд прыйшоў да вываду, што дзеянні адказчыка аб уцягненні маёмасці ў гаспадарчы абарот выкананы ў поўнай меры – адказчык выкарыстоўваў маёмасць у гаспадарчай, вытворчай і іншай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Суд у задавальненні іску адмовіў. Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу і ў вышэйстаячыя інстанцыі не абскарджвалася.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі