Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Спрэчка аб прызнанні працэдуры закупкі несапраўднай: прыклад судовай практыкі

30 чэрвеня 2021  1246

У эканамічны суд Гродзенскай вобласці з патрабаваннем аб прызнанні несапраўднай працэдуры закупкі ў форме запыту камерцыйных прапаноў звярнулася ТАА «Б» (ісцец).

Згодна з матэрыяламі справы ААТ «Г» (адказчык) у сувязі з будаўніцтвам аб’екта закупаў абсталяванне – паравы кацёл (аналаг) і размясціў апавяшчэнне аб правядзенні запыту камерцыйных прапаноў на закупку абсталявання. Пераможцам працэдуры закупкі стала ТАА «Э» з аптымальнай для ААТ «Г» цанавой прапановай.

Ісцец, як адзін з удзельнікаў працэдуры закупкі, палічыў, што прапанова пераможцы працэдуры закупкі не адпавядае патрабаванням, выкладзеным у заданні на закупку, адпаведна, пераможца закупкі не павінен быў дапускацца да ўдзелу ў працэдуры закупкі першапачаткова. У прыватнасці, на думку істца, пераможцам закупкі быў прадастаўлены сертыфікат з тэрмінам дзеяння, які канчаецца да моманту пастаўкі тавару, а прадугледжаны заданнем на закупку тэрмін службы абсталявання, што прапаноўваецца, быў меншым.

Па словах адказчыка, пераможца закупкі прапанаваў найменшы кошт за аналагічнае абсталяванне. Таксама было прадастаўлена гарантыйнае пісьмо аб прадастаўленні дзеючага сертыфіката пры заключэнні дагавора, а пашыраная камплектацыя абсталявання гарантавала працаздольнасць катла пры выхадзе са строю адной з помпаў. Што тычыцца тэрміну службы катла, то дадзеная ўмова не з’яўлялася крытэрыем для адбору ўдзельнікаў працэдуры закупкі. Адказчыкам былі вызначаны толькі два крытэрыі ацэнкі прапаноў удзельнікаў закупкі: цана і тэрмін пастаўкі.

Разгледзеўшы матэрыялы справы, суд у задавальненні іску адмовіў, паколькі якіх-небудзь істотных парушэнняў з боку адказчыка пры правядзенні працэдуры запыту камерцыйных прапаноў судом не ўстаноўлена.

Рашэнне суда не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана ў вышэйстаячую інстанцыю.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі