Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва эканамічнага суда Гродзенскай вобласці

Старшыня

Валдайцаў Дзяніс Станіслававіч

 

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску.

У 1997 годзе скончыў Недзяржаўны інстытут сучасных ведаў па сцецыяльнасці «Правазнаўства», у 2005 годзе – аддзяленне аспірантуры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па сцецыяльнасці «Грамадзянскі працэс, арбітражны працэс», у 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па сцецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У лютым 1999 года прыняты на работу ў Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь.

У ліпені 2002 года прызначаны суддзёй гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці.

З мая 2009 года па снежань 2015 года – суддзя і намеснік старшыні гаспадарчага (эканамічнага) суда Гродзенскай вобласці.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2015 года № 510 прызначаны старшынёй эканамічнага суда Гродзенскай вобласці.

У 2013 годзе за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Намеснік старшыні

Лях Сяргей Іванавіч

 

Нарадзіўся 9 красавіка 1976 года ў г. Гродна. У 1999 годзе скончыў факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Работу ў судзе пачаў у 1998 годзе з пасады кіраўніка аддзела выканання судовых пастаноў – старшага судовага выканаўцы. З 2009 па 2015 гады працаваў суддзёй эканамічнага суда Гродзенскай вобласці.

У снежні 2015 года прызначаны намеснікам старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці.

Прысвоены 2 кваліфікацыйны клас суддзі.

Заместитель председателя

Баклажэц Юлія Пятроўна

Нарадзілася ў 1976 годзе ў г.п. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1998 годзе з адзнакай скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «правазнаўства».

Працоўную дзейнасць пачала ў студзені 1999 года ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кастрычніцкім раёне г. Гродна.

У эканамічным судзе Гродзенскай вобласці працуе з красавіка 2009 года.

З сакавіка 2012 года – суддзя эканамічнага суда Гродзенскай вобласці;

у лютым 2018 года прызначана намеснікам старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці.

Прысвоены 3 кваліфікацыйны клас.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык