Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у эканамічным судзе горада Мінска

Прыём грамадзян у эканамічным судзе горада Мінска ажыццяўляецца па адрасе:

г. Мінск, вул. Акадэмічная, 15/1

Дні прыёму:

панядзелак, серада, пятніца з 8.00 да 13.00  гадзін,

перадапошняя субота месяца з 9.00 да 13.00 гадзін.

Старшыня і намеснік старшыні суда праводзяць асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях арганізацыі работы суда, а таксама па іншых пытаннях, у тым ліку:

  • па пытаннях падачы апеляцыйных скаргаў на судовыя пастановы суда першай інстанцыі па эканамічных справах,
  • падачы скаргаў на дзеянні і рашэнні суддзі, службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс,
  • абскарджання пастаноў, якія ўступілі і не ўступілі ў законную сілу, іншых органаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

Пры правядзенні асабістага прыёму па рашэнні кіраўніцтва суда могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі фіксацыі (аўдыя- і відэазапіс, фотаздымка).

Асабісты прыём грамадзян суддзямі не праводзіцца.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце № 115.

Графік прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб:

Пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку Дзень прыёму Час прыёму № каб.

Старшыня

Паутаў Аляксандр Міхайлавіч

панядзелак з 8.00 да 13.00 307

Намеснік старшыні

Аляшкевіч Андрэй Пятровіч

серада з 8.00 да 13.00 310

Намеснік старшыні

Язвінскі Дзмітрый Вячаслававіч

пятніца


з 8.00 да 13.00

310

Заведуючы сектарам справаводства і архіва

Рудзенкова Вікторыя Дзмітрыеўна

аўторак, чацвер з 8.00 да 9.00 115

Спецыялісты суда не праводзяць асабісты прыём па зваротах, звязаных з разглядам судовых спраў, якія знаходзяцца ў вядзенні першай, апеляцыйнай, касацыйнай і нагляднай інстанцый, а таксама зваротах, звязаных з прававой ацэнкай судовых пастаноў, і зваротах, якія ў далейшым могуць стаць прадметам судовага разбору.

Прыём іскавых заяў (заяў), скаргаў і іншых зваротаў грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца:

  • штодня ў рабочыя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 спецыялістамі суда;
  • з 8.00 да 9.00 кожны аўторак і чацвер заведуючым сектарам арганізацыі справаводства і кантроля выканання дакументаў;
  • у перадапошнюю суботу месяца з 9.00 да 13.00 спецыялістамі суда.
У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык