Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

13 жніўня 2019 года ўступаюць у сілу змяненні і дапаўненні ў Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, унесеныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2019 № 233-З «Аб змяненні кодэксаў»

9 жніўня 2019  13092

Законам Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2019 № 233-З «Аб змяненні кодэксаў» унесены змяненні і дапаўненні ў Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія ўступаюць у сілу 13 жніўня 2019 года.

У прыватнасці, змяненні закранулі загаднае вядзенне.

Звяртаем увагу, што ўнесенымі змяненнямі і дапаўненнямі павышаны патрабаванні да:

  • адкліканняў, якія прадастаўляюцца даўжнікамі на заявы аб узбуджэнні загаднага вядзення;
  • заяў аб скасаванні вызначэнняў аб судовым загадзе. 

Так, у адпаведнасці з артыкулам 223 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса даўжнік, які не згодны з заявай спагнанніка аб узбуджэнні загаднага вядзення, падае ў суд адкліканне.

Згодна з новай рэдакцыяй Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса дадзены артыкул дапоўнены, у сувязі з чым даўжніку ў адкліканні неабходна будзе ўказваць:

  • пярэчанні са спасылкай на нормы заканадаўства;
  • абставіны, на якіх асноўваюцца пярэчанні;
  • доказы, што пацвярджаюць выкладзеныя абставіны.

Такія ж патрабаванні прадугледжаны і артыкулам 226 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса пры падачы заявы даўжніка аб скасаванні вызначэння аб судовым загадзе. Акрамя таго, дадаткова неабходна будзе назваць прычыны, па якіх даўжнік не змог своечасова прадставіць суду адкліканне.

Такім чынам, пярэчанні даўжніка павінны быць абгрунтаванымі і пацвярджацца адпаведнымі доказамі.

Акрамя таго, у мэтах забеспячэння права на судовую абарону асоб, якія не з’яўляюцца спагнаннікам або даўжніком, але правы і законныя інтарэсы якіх закранаюцца вызначэннем аб судовым загадзе, унесены змяненні ў артыкул 226 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса.

Артыкул 226 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса дапоўнены нормамі аб тым, што іншая асоба, правы і (або) законныя інтарэсы якой закранаюцца вызначэннем аб судовым загадзе, у дзесяцідзённы тэрмін з дня, калі ёй стала вядома аб вынясенні такога вызначэння, мае права падаць у суд заяву аб скасаванні вызначэння аб судовым загадзе ці скасаванні яго ў частцы. Пры гэтым заяўнік павінен абгрунтаваць свае пярэчанні і даказаць факт парушэння правоў і законных інтарэсаў.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык