Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Індывідуальны прадпрымальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць дакументаў, што пацвярджаюць набыццё (паступленне) тавару

10 чэрвеня 2021 года эканамічны суд горада Мінска разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, якая паступіла з інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Мінску, па артыкуле 13.12 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КаАП) у дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка «С».

Згодна з матэрыяламі справы індывідуальны прадпрымальнік «С» у перыяд з 10 мая 2019 года па 14 верасня 2020 года набываў і рэалізоўваў у Рэспубліцы Беларусь пры дапамозе розных інтэрнэт-рэсурсаў тавары – новыя мабільныя тэлефоны Apple Iphone на агульную суму 473 752,92 бел. руб. без наяўнасці дакументаў, што пацвярджаюць набыццё (паступленне) дадзеных тавараў.

У судовым пасяджэнні прадстаўнік асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, парушэнне прызнаў.

Адказнасць за дадзенае правапарушэнне прадугледжана артыкулам 13.12 КаАП.

Пры вызначэнні памеру адказнасці суд улічваў характар і абставіны здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама чыстасардэчнае раскаянне індывідуальнага прадпрымальніка «С», яго асобу і маёмаснае становішча.

Эканамічным судом горада Мінска вынесены пастановы ў дачыненні да суб’екта гаспадарання аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры 5 % ад сумы выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, што склала 23 687,65 бел. руб.

Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання не абскарджвалася і ўступіла ў законную сілу 22 чэрвеня 2021 года.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі