Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва эканамічнага суда горада Мінска

Старшыня

Паутаў Аляксандр Міхайлавіч

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў в. Уцеха Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

У 1998 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства».

З 1999 года – старшы судовы сакратар, з 1998 – памочнік старшыні Барысаўскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

З чэрвеня 2001 года – суддзя Барысаўскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

З верасня 2004 года – суддзя Беларускага ваеннага суда, з кастрычніка 2009 года - намеснік старшыні Беларускага ваеннага суда, з чэрвеня 2012 года – суддзя Беларускага ваеннага суда.

З чэрвеня 2013 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, з мая 2015 года абраны сакратаром Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З жніўня 2018 года суддзя і старшыня эканамічнага суда горада Мінска.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

За добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, асабісты ўклад у рэалізацыю асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адпраўлення правасуддзя ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Намеснік старшыні

Язвінскі Дзмітрый Вячаслававіч

1967 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, у 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

Прызначаны на пасаду суддзі эканамічнага суда горада Мінска 22 снежня 2015 года.

Да прызначэння на гэту пасаду працаваў суддзёй Мінскага абласнога суда.

25 мая 2017 года прызначаны намеснікам старшыні эканамічнага суда горада Мінска.

Прысвоены другі кваліфікацыйны клас.

Намеснік старшыні

Аляшкевіч Андрэй Пятровіч

1978 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, у 2001 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

Прызначаны на пасаду суддзі гаспадарчага суда г. Мінска 7 снежня 2006 года.

Да прызначэння на пасаду суддзі працаваў у Нацыянальным цэнтры законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2014 года з'яўляецца суддзёй эканамічнага суда горада Мінска.

22 снежня 2015 года прызначаны намеснікам старшыні эканамічнага суда горада Мінска.

Прысвоены другі кваліфікацыйны клас.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык