Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Гісторыя эканамічнага суда горада Мінска

Гісторыя эканамічнага суда горада Мінска пачалася ў 1998 годзе, калі са складу гаспадарчага суда Мінскай вобласці быў вылучаны гаспадарчы суд сталіцы.

З моманту ўступлення ў сілу ў 1999 годзе Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь быў устаноўлены парадак перагляду пастаноў суда першай інстанцыі ў касацыйным парадку і загадам старшыні ў эканамічнам судзе Мінска была створана касацыйная інстанцыя.

У сакавіку 2005 года з увядзеннем у дзеянне новай рэдакцыі Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса ў сістэме гаспадарчых судоў з'явіўся кардынальна новы судовы інстытут – перагляд спраў у апеляцыйнай інстанцыі. Поруч з праверкай законнасці і абгрунтаванасці пастаноў суда першай інстанцыі, апеляцыйная інстанцыя прадугледжвае вывучэнне матэрыялаў справы, заслухоўванне паясненняў прадстаўнікоў бакоў, даследаванне і ацэнку доказаў.

Старшыні гаспадарчага суда горада Мінска:
Ігар Мікалаевіч Ждановіч - кіраваў гаспадарчым судом з 1998 па 2015 гады.
Юрый Віктаравіч Кобец - кіраваў гаспадарчым судом з ліпеня 2015 года па сакавік 2018 года.
Цяперашні старшыня эканамічнага суда г.Мінска - Аляксандр Міхайлавіч Паутаў.

2013–2014 гады былі адзначаны зменай сістэмы судовага ладу ў Рэспубліцы Беларусь. Вывядзенне работы органаў судовай улады на якасна новы ўзровень, які адказвае сучасным выклікам і запытам грамадства, запатрабаваў прыняцця стратэгічных рашэнняў аб рэфармаванні структуры судовай сістэмы і прынцыпаў кіравання ёю.

29 лістапада 2013 года быў прыняты Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 6 «Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь». У адпаведнасці з яго палажэннямі ў Рэспубліцы Беларусь з 1 студзеня 2014 года агульныя і гаспадарчыя суды былі аб'яднаныя ў адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі на чале з Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь. Адначасова з арганізацыйнай структуры судоў былі выведзеныя судовыя выканаўцы з утварэннем цэнтралізаванай службы прымусовага выканання судовых рашэнняў у сістэме Міністэрства юстыцыі.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Дэкрэта гаспадарчыя суды былі перайменаваныя ў эканамічныя суды.

З 1 студзеня 2014 года гаспадарчы суд сталіцы называецца эканамічным судом горада Мінска.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык