Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судовая практыка разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях па частцы 1 артыкула 13.3 КаАП Рэспублікі Беларусь

26 мая 2021  675

Заканадаўчае рэгуляванне прадпрымальніцкай дзейнасці, якая падлягае ліцэнзаванню, патрабуе ад суб’ектаў гаспадарання выконвання правіл і ўмоў ажыццяўлення відаў дзейнасці, прадугледжаных у выдадзеных ім спецыяльных дазволах (ліцэнзіях).

Разам з тым маюць месца факты парушэння індывідуальнымі прадпрымальнікамі і службовымі асобамі суб’ектаў гаспадарання Гомельскай вобласці заканадаўства аб ліцэнзаванні, у тым ліку пры ажыццяўленні імі рознічнага гандлю алкагольнымі напіткамі і тытунёвымі вырабамі.

У прыватнасці, у парушэнне пункта 408 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 № 450, індывідуальныя прадпрымальнікі і службовыя асобы суб’ектаў гаспадарання дапускаюць наяўнасць перад контрагентамі пратэрмінаванай запазычанасці два і больш разоў на працягу каляндарнага года па разліках за пастаўленую ім прадукцыю (алкагольныя напіткі і тытунёвыя вырабы), такім чынам парушаючы асаблівыя патрабаванні і ўмовы ажыццяўлення дадзенага віду дзейнасці, устаноўленыя ў спецыяльным дазволе (ліцэнзіі).

Аднак, як сведчыць судовая практыка эканамічнага суда Гомельскай вобласці, добраахвотнае выкананне ўскладзенага на асобу абавязку, за невыкананне якога накладаецца адміністрацыйнае спагнанне, а менавіта пагашэнне асобай, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, запазычанасці перад пастаўшчыком, з’яўляюцца абставінамі, што змякчаюць адміністрацыйную адказнасць і цягнуць за сабой вызваленне асобы ад такой адказнасці.

Так, з 1 студзеня па 20 мая 2021 года ў эканамічны суд Гомельскай вобласці паступіла 25 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях па частцы 1 артыкула 13.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (раней частка 1 артыкула 12.7) у сувязі з устанаўленнем вышэйназваных фактаў.

З улікам наяўнасці абставін, якія змякчаюць адказнасць (выканання ўскладзенага на асобу абавязку – пагашэння запазычанасці перад контрагентам), судом спынена 17 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, а асобы, у дачыненні да якіх вёўся адміністрацыйны працэс, вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці.

Такім чынам, эканамічны суд Гомельскай вобласці, спыняючы справы аб адміністрацыйных правапарушэннях з улікам наяўнасці вышэйназваных абставін, якія змякчаюць адказнасць, стымулюе суб’ектаў гаспадарання да рэальнага пагашэння наяўнай у іх дэбіторскай запазычанасці за пастаўленыя ім тавары, паляпшаючы тым самым плацежную дысцыпліну прадпрыемстваў рэгіёна.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі