Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Гісторыя эканамічнага суда Брэсцкай вобласці

Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці быў утвораны 5 чэрвеня 1991 года з прыняццем Вярхоўным Саветам Беларускай ССР Закона «Аб гаспадарчым судзе ў Рэспубліцы Беларусь». Да гэтага моманту ў вобласці дзейнічала сістэма дзяржаўнага арбітражу, заснаваная Пастановай Савета Працы і Абароны пры Савеце Народных Камісараў СССР ад 16 мая 1923 года.

З моманту свайго заснавання ў 1991 годзе Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці функцыянаваў выключна як суд першай інстанцыі.

У сакавіку 2005 года з увядзеннем у дзеянне новай рэдакцыі Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса ў сістэме гаспадарчых судоў з’явіўся кардынальна новы судовы інстытут перагляду спраў у апеляцыйнай інстанцыі. Поруч з праверкай законнасці і абгрунтаванасці пастаноў суда першай інстанцыі, апеляцыйная інстанцыя прадугледжвае вывучэнне матэрыялаў справы, заслухоўванне паясненняў прадстаўнікоў бакоў, вывучэнне і ацэнку доказаў.

Старшыні гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці:
Мікалай Дзмітрыевіч Адашкевіч - кіраваў гаспадарчым судом з 1991 па 1994 гады.
Валянцін Сямёнавіч Колбік - кіраваў гаспадарчым судом з 1994 па 2005 гады.
Цяперашні старшыня эканамічнага суда Брэсцкай вобласці - Сяргей Мяфодзьевіч Кулак.

2013–2014 гады былі адзначаны зменай сістэмы судовага ладу ў Рэспубліцы Беларусь. Вывядзенне работы органаў судовай улады на якасна новы ўзровень, які адказвае сучасным выклікам і запытам грамадства, запатрабаваў прыняцця стратэгічных рашэнняў аб рэфармаванні структуры судовай сістэмы і прынцыпаў кіравання ёю.

29 лістапада 2013 года быў прыняты Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 6 “Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь”. У адпаведнасці з яго палажэннямі ў Рэспубліцы Беларусь з 1 студзеня 2014 года агульныя і гаспадарчыя суды былі аб’яднаны ў адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі на чале з Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь. Адначасова з арганізацыйнай структуры судоў былі выведзены судовыя выканаўцы з утварэннем цэнтралізаванай службы прымусовага выканання судовых рашэнняў у сістэме Міністэрства юстыцыі.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Дэкрэта гаспадарчыя суды былі перайменаваныя ў эканамічныя.

З 1 студзеня 2014 года гаспадарчы суд рэгіёна называецца эканамічным судом Брэсцкай вобласці.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык