Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Пінскага раёна і г. Пінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да групы асоб, абвінавачаных у здзяйсненні разбойнага нападу на прыватны дом у Пінску

26 верасня 2018

26 верасня 2018 года судом Пінскага раёна і г. Пінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да 29-гадовага К-ча і 33-гадовага К-ка, абвінавачаных у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 207, ч. 3 арт. 295, ч. 2 арт. 333-1, ч. 2 арт. 218, ч. 2 арт. 363, ч. 4 арт. 294, ч. 3 арт. 295 КК; 36-гадовага П-ва, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 207, ч. 3 арт. 295, ч. 2 арт. 218, ч. 2 арт. 363 КК; 43-гадовага Ш-ля, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 207, ч. 3 арт. 295, ч. 2 арт. 218 КК; 27-гадовага Я-ча, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 207 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны К-ч прызнаны вінаватым у пагрозе прымянення насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю (разбой), з пранікненнем у жыллё, групай асоб, з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 3 арт. 207 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконных набыцці, захаванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), здзейсненымі групай асоб па папярэдняй змове, а таксама незаконным нашэнні агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), здзейсненых паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, і на падставе ч. 3 арт. 295 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў без канфіскацыі маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконным перамяшчэнні праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, і па ч. 1 арт. 333-1 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады без канфіскацыі маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных знішчэнні і пашкоджанні маёмасці, што пацягнула прычыненне ўрону ў значным памеры, здзейсненых агульнанебяспечным спосабам, і на падставе ч. 2 арт. 218 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у супраціўленні супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, звязаным з прымяненнем насілля і з пагрозай яго прымянення, і на падставе ч. 2 арт. 363 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у крадзяжы агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, здзейсненым групай асоб, шляхам разбою, і на падставе ч. 4 арт. 294 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў без канфіскацыі маёмасці.

На падставе ч. 3, ч. 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана К-чу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 14 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Абвінавачаны К-ка прызнаны вінаватым у пагрозе прымянення насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю (разбой), з пранікненнем у жыллё, групай асоб, з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 3 арт. 207 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконных набыцці, захаванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), здзейсненых групай асоб па папярэдняй змове, а таксама незаконным нашэнні агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), здзейсненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, і на падставе ч. 3 арт. 295 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў без канфіскацыі маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных знішчэнні і пашкоджанні маёмасці, што пацягнула прычыненне ўрону ў значным памеры, здзейсненых агульнанебяспечным спосабам, і на падставе ч. 2 арт. 218 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у супраціўленні супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, звязаным з прымяненнем насілля і з пагрозай яго прымянення, і на падставе ч. 2 арт. 363 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у крадзяжы агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, здзейсненым групай асоб, шляхам разбою, і на падставе ч. 4 арт. 294 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў без канфіскацыі маёмасці.

Ён жа, К-ка, прызнаны невінаватым у незаконным перамяшчэнні праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, групай асоб па папярэдняй змове, і па ч. 2 арт. 333-1 КК апраўданы за недаказанасцю яго ўдзелу ў здзяйсненні злачынства.

На падставе ч. 3, ч. 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана К-ку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 13 гадоў і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Абвінавачаны П-ў прызнаны вінаватым у пагрозе прымянення насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю (разбой), з пранікненнем у жыллё, групай асоб, з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 3 арт. 207 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконных захаванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), здзейсненых групай асоб па папярэдняй змове, і на падставе ч. 3 арт. 295 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў без канфіскацыі маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных знішчэнні і пашкоджанні маёмасці, што пацягнула прычыненне ўрону ў значным памеры, здзейсненых агульнанебяспечным спосабам, і на падставе ч. 2 арт. 218 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у супраціўленні супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, звязаным з прымяненнем насілля і з пагрозай яго прымянення, і на падставе ч. 2 арт. 363 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

На падставе ч. 3, ч. 6 арт. 72 КК Рэспублікі Беларусь па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана П-ву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Абвінавачаны Ш-ль прызнаны вінаватым у пагрозе прымянення насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю (разбой), з пранікненнем у жыллё, групай асоб, з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 3 арт. 207 КК яму прызначана пакаранне тэрмінам на 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконным захаванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), здзейсненымі групай асоб па папярэдняй змове, на падставе ч. 3 арт. 295 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў без канфіскацыі маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных знішчэнні і пашкоджанні маёмасці, што пацягнула прычыненне ўрону ў значным памеры, здзейсненых агульнанебяспечным спосабам, і на падставе ч. 2 арт. 218 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў.

На падставе ч. 3, ч. 6 арт. 72 КК Рэспублікі Беларусь па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова прызначана Ш-лю пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Абвінавачаны Я-ч прызнаны вінаватым у саўдзельніцтве ў пагрозе прымянення насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю (разбой), з пранікненнем у жыллё, групай асоб, з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 207 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 9 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Суд пастанавіў спагнаць з абвінавачаных К-ча, К-ка, П-ва, Ш-ля, Я-ча ў салідарным парадку на карысць пацярпелых Я.В, Я.Е., Я.А. грашовую кампенсацыю маральнай шкоды па 10 000 рублёў кожнаму. Таксама суд пастанавіў спагнаць з абвінавачаных К-ча, К-ка, П-ва ў салідарным парадку на карысць пацярпелага Ю. 3 000 рублёў і пацярпелага М. 2 000 рублёў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык