Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Брэсцкі абласны суд


Судом Маскоўскага раёна г. Брэста пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце псіхатропных рэчываў

24 красавіка 2019  1661

24 красавіка 2019 года судом Маскоўскага раёна г. Брэста ў закрытым судовым пасяджэнні разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні З., раней неаднаразова судзімага, у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 і ч. 4 арт. 328, ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 328, ч. 2 арт. 343, ч. 2 арт. 343-1 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны З. прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні, перавозцы, незаконным збыце псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, здзейсненых групай асоб, асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае артыкулам 328 КК, у дачыненні да псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у буйным памеры, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК, на падставе чаго яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні, перавозцы, незаконным збыце псіхатропных рэчываў, здзейсненых арганізаванай групай, асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае артыкулам 328 КК, у дачыненні да псіхатропных рэчываў у буйным памеры, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 328 КК, на падставе чаго яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 18 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у замаху на незаконныя з мэтай збыту набыццё і захоўванне псіхатропных рэчываў, здзейсненыя арганізаванай групай, асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае артыкулам 328 КК, у дачыненні да псіхатропных рэчываў у буйным памеры, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 328 КК, на падставе чаго яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, абвінавачанаму З. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 18 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у вырабе і захоўванні з мэтай распаўсюджання і рэкламавання, распаўсюджанні, рэкламаванні парнаграфічных матэрыялаў, выяў, здзейсненых з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 343 КК, на падставе чаго яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у распаўсюджанні, рэкламаванні парнаграфічнага матэрыялу з выявай заведама непаўналетняга, з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 343-1 КК, на падставе чаго яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады без канфіскацыі маёмасці.

У адпаведнасці з ч. 3 і ч. 6 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму З. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 21 год з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.