Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Маскоўскага раёна г. Брэста пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце наркатычных сродкаў, арганізацыі і ўтрыманні прытону для вырабу і спажывання наркатычных сродкаў

8 ліпеня 2019  867

5 ліпеня 2019 года судом Маскоўскага раёна г. Брэста разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да 39-гадовага жыхара г. Брэста Ж., раней судзімага, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 328, ч. 2 арт. 332 КК.

Па выніках разгляду справы суд устанавіў.

Абвінавачаны Ж. незаконна без мэты збыту вырабіў асабліва небяспечны наркатычны сродак – ацэтыліраваны опій масай не менш за 22,17 грама, аб’ёмам не менш за 21,0 мілілітр, масай сухой рэшты не менш за 1,26 грама, а таксама асабліва небяспечны наркатычны сродак – экстракцыйны опій масай не менш за 44,27 грама, аб’ёмам не менш за 44,0 мілілітры, масай сухой рэшты не менш за 0,52 грама, якія незаконна без мэты збыту захоўваў у гаражы да выяўлення і канфіскацыі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Ён жа, маючы намер выкарыстоўваць гараж, які знаходзіўся ў яго ўладанні, з прыстасаваннямі для вырабу экстракцыйнага опію і ацэтыліраванага опію, якія там знаходзіліся, а таксама спажывання іх асобамі, што дапускаюць немедыцынскае спажыванне наркатычных сродкаў, на канспіратыўнай аснове арганізаваў і ўтрымліваў для названых мэт прытон.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Ж. прызнаны вінаватым у незаконных без мэты збыту вырабе і захоўванні наркатычных сродкаў, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК, на падставе якой яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у арганізацыі і ўтрыманні прытона для вырабу і спажывання наркатычных сродкаў, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 332 КК, на падставе якой з прымяненнем ч. 2 арт. 65 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 80 базавых велічынь у суме 2040 рублёў.

У адпаведнасці з ч. 2, ч. 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 4 месяцы са штрафам у памеры 80 базавых велічынь у суме 2040 рублёў.

У адпаведнасці з ч. 1, ч. 6 арт. 73 КК па сукупнасці прыгавораў шляхам частковага далучэння неадбытай часткі пакарання па прыгаворы суда Маскоўскага раёна г. Брэста ад 17 сакавіка 2015 года, канчаткова Ж. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам у памеры 80 базавых велічынь у суме 2040 рублёў.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык