Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Брэсцкім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб забойстве заведама для вінаватага цяжарнай жанчыны, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю

10 снежня 2019  2614

10 снежня 2019 года Брэсцкім абласным судом разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да К., раней неаднаразова судзімага, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных п. 3 і п. 6 ч. 2 арт. 139, ч. 2 арт. 205 КК.

Абвінавачаны К. 7 жніўня 2019 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, паўторна, тайна скраў са складскога памяшкання магазіна «ТПС» в. Юхновічы Іванаўскага райспажыўсаюза прадукты харчавання і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, прычыніўшы ўрон Іванаўскаму райспажыўсаюзу на агульную суму 334,90 рублёў.

Ён жа ў перыяд часу з 21.00 да 21.55 гадзін 7 жніўня 2019 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення ў двары аднаго з дамоў у в. Пятровічы Іванаўскага раёна, у ходзе сваркі на глебе раптоўна ўзніклых асабістых непрыязных адносін з П., заведама ведаючы, што яна з’яўляецца цяжарнай, з мэтай яе забойства з асаблівай жорсткасцю наўмысна нанёс мноства ўдараў рукамі і нагамі, а таксама нажом па розных частках цела, заведама ўсведамляючы, што ў працэсе пазбаўлення жыцця прычыняе ёй асаблівыя пакуты шляхам прычынення вялікай колькасці цялесных пашкоджанняў, ад якіх пацярпелая памерла на месцы здарэння.

Прыгаворам суда

абвінавачаны К. прызнаны вінаватым у наўмысным проціпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), заведама для вінаватага цяжарнай жанчыны, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага п. 3 і п. 6 ч. 2 арт. 139 КК, на падставе чаго з прымяненнем ч. 2 арт. 65 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 20 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у тайным крадзяжы маёмасці, здзейсненым паўторна, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 КК, на падставе чаго з прымяненнем ч. 2 арт. 65 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

На падставе ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам поўнага складання прызначаных пакаранняў канчаткова абвінавачанаму К. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 22 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі