Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва Брэсцкага абласнога суда

Старшыня

  

Гушчын Антон Іванавіч

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў горадзе Карагандзе Рэспублікі Казахстан.

У 1999 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «правазнаўства»; ў 2014 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працоўную дзейнасць у сістэме судоў і органаў юстыцыі пачынаў з работы на пасадзе стажора суддзі суда горада Баранавічы у 2001 годзе.

У снежні 2002 года быў прызначаны суддзёй па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях суда Ляхавіцкага раёна. Са студзеня 2004 года па май 2007 года працаваў суддзёй суда Ляхавіцкага раёна.

З мая 2007 года па чэрвень 2013 года працаваў на пасадах намесніка начальніка ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта - начальніка аддзела па аказанні юрыдычнай дапамогі насельніцтву, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта - начальніка аддзела па аказанні юрыдычнай дапамогі насельніцтву, першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

У 2013 годзе быў прызначаны суддзёй і старшынёй суда Кобрынскага раёна.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычнiка 2019 года № 366 Антон Іванавіч Гушчын вызвалены ад пасады старшыні і суддзі суда Кобрынскага раёна і прызначаны суддзёй і старшынёй Брэсцкага абласнога суда.

У 2018 годзе яму прысвоены другі кваліфікацыйны клас.

Першы намеснік старшыні

 

Саўчук Уладзімір Уладзіміравіч

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў горадзе Бярозе Брэсцкай вобласці.

Працоўную дзейнасць у сістэме судоў і органаў юстыцыі пачынаў у 1994 годзе з работы на пасадзе судовага выканаўцы суда Кобрынскага раёна і горада Кобрына.

Скончыўшы ў 1996 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, з 1997 года дзевяць гадоў працаваў суддзёй па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях суда Кобрынскага раёна.

У 2006 годзе быў прызначаны суддзёй суда Кобрынскага раёна.

З лютага 2008 года па кастрычнік 2019 года працаваў на пасадзе суддзі і старшыні суда Пружанскага раёна.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычнiка 2019 года № 366 Уладзімір Уладзіміравіч Саўчук вызвалены ад пасады старшыні і суддзі суда Пружанскага раёна і прызначаны суддзёй і першым намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога суда.

У 2014 годзе нададзены другі кваліфікацыйны клас.

У 2009 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук.

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах

Курысюк Андрэй Леанідавіч

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў горадзе Каменце Брэсцкай вобласці.

У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "правазнаўства".

З сакавіка 1994 года - судовы выканаўца суда Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, са студзеня 1998 года - старшы судовы выканаўца, з красавіка 1999 года - кансультант гэтага суда;

з верасня 1999 года - суддзя па адміністрацыйных справах і выканаўчым вядзенні суда Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці;

з лютага 2006 года - суддзя суда Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці;

з ліпеня 2009 года - суддзя Брэсцкага абласнога суда;

у сакавіку 2017 года прызначаны намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах

Хацько Алена Пятроўна

Нарадзілася ў 1967 годзе ў горадзе Брэсце.

У 1992 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства".

З чэрвеня 1990 года працавала юрыстам-метадыстам цэнтра метадычнай і кантрольна-рэвізійнай работы Брэсцкага абкама ЛКСМБ;

з сакавіка 1993 года – спецыяліст упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама;

з лютага 1995 года – суддзя суда Маскоўскага раёна г. Брэста;

з ліпеня 1999 года – першы намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама;

з мая 2005 года – суддзя і намеснік старшыні Брэсцкага абласнога суда;

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

У 2012 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык