Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Брэсцкі абласны суд


Апарат Брэсцкага абласнога суда

Апарат Брэсцкага абласнога суда забяспечвае работу па ажыццяўленні правасуддзя, абагульненні судовай практыкі, аналізе судовай статыстыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананні іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці суда.

Апарат Брэсцкага абласнога суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў:

1. Аддзел арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

Сцельмашук Юлія Анатольеўна Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

У склад аддзела ўваходзяць:

  • сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • сектар арганізацыі судовага нагляду;
  • сектар па крымінальных справах;
  • сектар па грамадзянскіх справах;
  • канцылярыя;
  • сакратары судовага пасяджэння.

Асноўныя задачы аддзела:

  • ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы Брэсцкага абласнога суда і раённых судоў Брэсцкай вобласці;
  • арганізацыйнае забеспячэнне работы сектараў Брэсцкага абласнога суда, якія ўваходзяць у склад аддзела;
  • забеспячэнне напаўнення інфармацыйных сістэм Брэсцкага абласнога суда, метадычнае суправаджэнне работы раённых судоў вобласці ў гэтым напрамку;
  • арганізацыя справаводства ў Брэсцкім абласным судзе і метадычнае суправаджэнне арганізацыі справаводства ў раённых судах Брэсцкай вобласці;
  • арганізацыя прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Брэсцкім абласным судзе, каардынацыя дзейнасці раённых судоў Брэсцкай вобласці ў гэтым напрамку;
  • разгляд у межах кампетэнцыі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, якія тычацца дзейнасці судоў Брэсцкай вобласці, не звязаныя з праверкай законнасці і абгрунтаванасці вынесеных судовых пастаноў;
  • арганізацыя ведамаснага кантролю за поўным, аб’ектыўным, усебаковым і своечасовым разглядам зваротаў раённымі судамі Брэсцкай вобласці;
  • ведамасны кантроль дзейнасці раённых судоў Брэсцкай вобласці па агульных пытаннях арганізацыі работы, вядзення справаводства, напаўнення інфармацыйных сістэм;
  • узаемадзеянне з работнікамі структурных падраздзяленняў Брэсцкага абласнога суда, раённых судоў Брэсцкай вобласці, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў па пытаннях арганізацыі дзейнасці судоў;
  • каардынацыя работы па прававой асвеце грамадзян, якая праводзіцца Брэсцкім абласным судом, раённымі судамі Брэсцкай вобласці.

2. Аддзел кадраў і дзяржаўнай службы

Абрывіна Таццяна Уладзіміраўна Начальнік аддзела кадраў і дзяржаўнай службы

Асноўныя задачы аддзела:

  • рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне Брэсцкага абласнога суда і раённых судоў Брэсцкай вобласці кваліфікаванымі спецыялістамі, іх атэстацыя;
  • фарміраванне рэзерву кадраў на пасады суддзяў раённых судоў Брэсцкай вобласці, работнікаў Брэсцкага абласнога суда;
  • ажыццяўленне эфектыўнага падбору, расстаноўкі і рэалізацыі працоўнага патэнцыялу кадраў у адпаведнасці з іх прафесійнымі, дзелавымі і маральнымі якасцямі;
  • фарміраванне стабільна працуючага калектыву;
  • стварэнне ўмоў для высокапрадукцыйнай працы работнікаў судоў;
  • забеспячэнне ўліку кадраў;
  • забеспячэнне правоў, ільгот і гарантый работнікам судоў;
  • ажыццяўленне кантролю за захаваннем працоўнага заканадаўства і працоўнай дысцыпліны ў структурных падраздзяленнях абласнога суда, раённых судах вобласці;
  • арганізацыя і правядзенне ўсіх відаў падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў;
  • аказанне метадычнай дапамогі раённым судам Брэсцкай вобласці па рабоце з кадрамі, кіруючыся працоўным заканадаўствам, Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі работы з кадрамі ў судах агульнай юрысдыкцыі»;
  • арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Брэсцкага абласнога суда і Эканамічнага суда Брэсцкай вобласці.

3. Сектар статыстыкі і аналізу судовай практыкі

Клімук Святлана Сцяпанаўна Начальнік сектара статыстыкі і аналізу судовай практыкі

Асноўныя задачы сектара:

  • арганізацыя работы па вядзенні першаснага ўліку і судовай статыстыкі;
  • каардынацыя дзейнасці раённых судоў вобласці па вядзенні статыстычнай справаздачнасці;
  • забеспячэнне сумесна з аддзяленнем праграмна-інфармацыйнага забеспячэння Брэсцкага абласнога суда функцыянавання аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм уліку прававой інфармацыі, банкаў даных грамадзянскай, крымінальнай і адміністрацыйнай канцылярый, банкаў даных аб колькасці асоб, прыцягнутых да крымінальнай адказнасці, і мерах крымінальнага пакарання;
  • аналіз статыстычных паказчыкаў работы судоў.

4. Аддзел інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Сладзікаў Аляксандр Янавіч Начальнік аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

У склад аддзела ўваходзіць група эксплуатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Асноўныя задачы аддзела:

  • ажыццяўленне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку работы па арганізацыі працэдур закупак тавараў (работ, паслуг), у тым ліку пры будаўніцтве, рэканструкцыі, капітальным рамонце, бягучым рамонце (далей – закупкі) будынкаў і памяшканняў, якія выкарыстоўваюцца для размяшчэння Брэсцкага абласнога суда, раённых судоў Брэсцкай вобласці;
  • кантроль захавання тэрмінаў і аб'ёмаў выканання будаўніча-мантажных работ у адпаведнасці з графікамі, узгодненымі ў дагаворах падраду;
  • матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Брэсцкага абласнога суда і раённых судоў Брэсцкай вобласці;
  • арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання і эксплуатацыі будынкаў раённых судоў Брэсцкай вобласці;
  • арганізацыя пытанняў, звязаных з капітальным будаўніцтвам, рэканструкцыяй і рамонтам будынкаў раённых судоў Брэсцкай вобласці, у тым ліку па аб'ектах капітальнага будаўніцтва, якія падлягаюць уводу па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.
  • кантроль якасці работы абслуговага персаналу, у тым ліку рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў, слесара-сантэхніка, прыбіральшчыкаў службовых памяшканняў, дворніка;
  • падтрыманне чысціні ў памяшканнях Брэсцкага абласнога суда, а таксама на замацаванай за ім тэрыторыі.

5. Аддзел фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Конан Алена Уладзіміраўна Начальнік аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Асноўныя задачы аддзела:

  • планаванне выдаткаў бюджэту, неабходных для выканання ўскладзеных на аддзел функцый, ажыццяўлення праграм і мерапрыемстваў, якія праводзяцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;
  • забеспячэнне выканання рэспубліканскага бюджэту па выдзеленых бюджэтных сродках;
  • фарміраванне поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці Брэсцкага абласнога суда і яго фінансавым стане, атрыманых даходах і панесеных выдатках, выніках гаспадарчай дзейнасці за адпаведны справаздачны перыяд (месяц, квартал, год);
  • забеспячэнне пры ажыццяўленні гаспадарчых аперацый унутраных і знешніх карыстальнікаў своечасовай інфармацыяй аб наяўнасці і руху актываў і абавязацельстваў у Брэсцкім абласным судзе і раённых судах Брэсцкай вобласці, а таксама аб выкарыстанні імі матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў у адпаведнасці з зацверджанымі нормамі, нарматывамі і каштарысамі;
  • метадалагічнае і арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці Брэсцкага абласнога суда па пытаннях фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • фарміраванне ўліковай палітыкі Брэсцкага абласнога суда;
  • арганізацыя і вядзенне бухгалтарскага (бюджэтнага), падатковага, статыстычнага ўліку фінансавай і гаспадарчай дзейнасці ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • фарміраванне і здача бухгалтарскай (бюджэтнай), падатковай, статыстычнай справаздачнасці ў адпаведныя органы.

6. Аддзяленне праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Варанавец Аляксандр Антонавіч Начальнік аддзялення праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Асноўныя задачы аддзялення:

  • забеспячэнне функцыянавання і развіцця праграмна-тэхнічных сродкаў, вылічальных сетак і баз даных Брэсцкага абласнога суда, раённых судоў Брэсцкай вобласці;
  • фарміраванне адзінай палітыкі ў судзе, яго структурных падраздзяленнях, раённых судах Брэсцкай вобласці па пытаннях выбару, стварэння і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій;
  • правядзенне адзінай палітыкі, каардынацыя распрацовак і работ у галіне інфармацыйнай бяспекі ў судах Брэсцкай вобласці;
  • каардынацыя распрацовак і работ па інфарматызацыі судоў Брэсцкай вобласці;
  • абарона правоў і інтарэсаў суда ў галіне выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў, забеспячэння гарантый і правоў суда як аўтара і ўласніка дзяржаўнай інфармацыі;
  • аказанне метадычнай дапамогі па пытаннях інфарматызацыі структурным падраздзяленням абласнога суда, а таксама раённым судам Брэсцкай вобласці.Апарат Брэсцкага абласнога суда.